Витебсксельстрой

ДЗЯРЖАЎНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "ВІЦЕБСКАБЛСЕЛЬБУД"

Дырэктар: Мацюш Дзмітрый Мікалаевіч

Кантакты: г. Віцебск, вул. Петруся Броўкі, д.8,
тэл.: 8 (0212) 36 76 36,
тэл./факс: 8 (0212) 43 69 22

Электронная пошта: oblselstroy@vitebsk.by

Камунальнае ўнітарнае вытворча-будаўнічае прадпрыемства “Віцебскаблсельбуд”, у далейшым названае дзяржаўнае прадпрыемства “Віцебскаблсельбуд”.

Дзяржаўнае прадпрыемства было створана 20 траўня 1960 гады. У 1986 годзе было пераўтворана ў Віцебскае абласное кааператыўна-дзяржаўнае праектна-будаўнічае аб’яднанне па сельскім будаўніцтве “Віцебскаблсельбуд”. У 2001 годзе перайменавана ў РУП ВБП “Віцебскаблсельбуд”.

Прадпрыемства ўваходзіць у склад дзяржаўнага аб’яднання “Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам”, створанага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №228 ад 25.04.2018.

Асноўны від дзейнасці – будаўніча-мантажныя работы, а таксама рэканструкцыя, капітальны і бягучы рамонт аб’ектаў сацкультбыту, вытворчых і невытворчых магутнасцяў, жыллёвае будаўніцтва. Выконваецца аказанне паслуг аўтатранспартам і будаўнічай тэхнікай па перавозцы грузаў.

Для ажыццяўлення сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам арганізацыя мае ўсе неабходныя атэстаты адпаведнасці, ліцэнзіі і сертыфікаты.