КАМУНАЛЬНАЕ ЎНІТАРНАЕ БУДАЎНІЧАЕ ПАДПРЫЕМСТВА "ШАРКАЎШЧЫНСКАЯ ПЕРАСОЎНАЯ МЕХАНІЗАВАНАЯ КАЛОНА-68"

Дырэктар: Бягун Васіль Іванавіч

Кантакты: г. п. Шаркаўшчына, вул. Рабочая, 1,

тэл.: 8 (02154) 4 30 88,

тэл./факс: 8 (02154) 4 30 88

Электронная пошта: shpmk6800@mail.ru

 

Камунальнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства “Шаркаўшчынская перасоўная механізаваная калона-68”, скарочанае найменне прадпрыемства “Шаркаўшчынская ПМК-68”. Прадпрыемства было створана ў 1966 годзе. Заснавальнікам Прадпрыемства з’яўляецца Віцебскі абласны выканаўчы камітэт. Абласным органам дзяржаўнага кіравання Прадпрыемствам з’яўляецца Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Прадпрыемства ўваходзіць у склад дзяржаўнага аб’яднання “Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам”, створанага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №228 ад 25.04.2018.

Асноўны від дзейнасці – будаўніча-мантажныя работы, а таксама рэканструкцыя, капітальны і бягучы рамонт аб’ектаў сацкультбыту, жыллёвае будаўніцтва. Ажыццяўляецца аказанне паслуг аўтатранспартам і будаўнічай тэхнікай.

разборка і знос будынкаў, земляныя работы, ізаляцыйныя работы, тынкавальныя работы, сталярныя і цяслярныя работы, арэнда будаўнічага абсталявання, распілоўка і струганне драўніны, антысептаванне драўніны, лесанарыхтоўкі, вытворчасць дэкаратыўных вырабаў з дрэва, вытворчасць будаўнічых металічных вырабаў, вытворчасць таварнага бетону, вытворчасць зборных жалезабетонных і бетонных канструкцый і вырабаў, вытворчасць сухіх бетонных сумесяў, перавозка аўтобусамі, дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту, захоўванне і складаванне, здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці, арэнда аўтамабіляў, арэнда іншых сухапутных транспартных сродкаў і абсталявання, арэнда будаўнічых машын і абсталявання, наём працоўнай сілы і падбор персаналу, распрацоўка жвіровых і пясчаных кар’ераў.

Для ажыццяўлення сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам арганізацыя мае ўсе неабходныя атэстаты адпаведнасці, ліцэнзіі і сертыфікаты.