КАМУНАЛЬНАЕ ЎНІТАРНАЕ БУДАЎНІЧАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "ЛЕПЕЛЬСКАЯ ПЕРАСОЎНАЯ МЕХАНІЗАВАНАЯ КАЛОНА-75"

Дырэктар: Ламека Анатоль Яўгенавіч

Кантакты: Віцебская вобласць, г.Лепель, вул. Партызанская, д.4,

тэл.: 8 (02132) 3 48 46,

тэл./факс: 8 (02132) 3 48 73

Электронная пошта: info@pmk75.by

 

Камунальнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства “Лепельская перасоўная механізаваная калона-75”, скарочанае найменне прадпрыемства “Лепельская ПМК-75”. Прадпрыемства было створана як Лепельская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя на паях калгасаў у жніўні 1958 года (Лепельская МБА) на падставе пратакола пасяджэння Лепельскага міжкалгаснага савета №1 і ўваходзіла ў падпарадкаванне Віцебскай абласной будаўнічай арганізацыі (аблміжкалгасбуда).

Прадпрыемства ўваходзіць у склад дзяржаўнага аб’яднання “Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам”, створанага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №228 ад 25.04.2018.

Дзяржаўнае прадпрыемства “Лепельская ПМК-75” выконвае будаўнічыя і іншыя спецыяльныя мантажныя работы на аб’ектах вытворчага, жыллёвага і сацыяльна-культурнага прызначэння. Для ажыццяўлення сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам прадпрыемства мае ўсе неабходныя атэстаты адпаведнасці, ліцэнзіі і сертыфікаты.

Дзяржаўнае прадпрыемства “Лепельская ПМК-75” вырабляе і рэалізуе бетонныя і растворныя сумесі, а таксама жалезабетонныя канструкцыі. Таксама прадпрыемства ажыццяўляе здачу ў арэнду нерухомай маёмасці і будаўнічай тэхнікі.