Институт ВитебскСельСтройПроект

ДАЧЧЫНАЕ КАМУНАЛЬНАЕ ПРАЕКТНА-ВЫШУКАЛЬНАЕ ЎНІТАРНАЕ ПАДПРЫЕМСТВА "ІНСТЫТУТ "ВІЦЕБСКСЕЛЬБУДПРАЕКТ"

Дырэктар: Жукаў Уладзімір Сяргеевіч

Кантакты: г. Віцебск, вул. Будзёнага, д.2,

тэл.: 8 (0212) 67 34 31

Перайсці на сайт: https://www.vssp.by/

Электронная пошта: vssp@vssp.by

Унітарнае прадпрыемства з’яўляецца заснавальнікам Даччынага камунальнага праектна-вышукальнага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут “Віцебсксельбудпраект”. Створана рашэннем Віцебскага АК КПБ і аблвыканкама ад 21.10.1958г. №630 як праектна-каштарыснае бюро, у 1970 годзе пераўтворана ў Віцебскі філіял інстытута “Белкалгаспраект”, у 1986 годзе ў інстытут “Віцебсксельбудпраект” Віцебскага Аблсельбуда, у 1996 года-дзяржаўнае прадпрыемства, з 2000 года-рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, з 2003 года – даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства. Прадпрыемства можа вырашаць комплексныя і шматпрофільныя задачы і праектныя рашэнні. Гэта забяспечваецца наяўнасцю вопытных высокакваліфікаваных кадраў, пастаянным удасканаленнем ведаў, выкарыстаннем найноўшых распрацовак НДІ па профілі дзейнасці і тэхнічнага архіўнага фонду.