КАМУНАЛЬНАЕ ЎНІТАРНАЕ ПРАЕКТНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "ПОЛАЦКІ ТЭХПРАЕКТ"

Дырэктар: Сцепанец Любоў Уладзіміраўна

Кантакты: Віцебская вобласць, г. Полацк, вул. Францыска Скарыны, д.14,

тэл.: 8 (0214) 46 65 37

Электронная пошта: mail@polots-tp.by | polotsk.tp@yandex.ru

 

Камунальнае ўнітарнае праектнае прадпрыемства “Полацкі Тэхпраект”, было створана на падставе Пастановы Савета Міністраў СССР ад 19 чэрвеня 1990 года №590 і зарэгістравана Полацкім гарвыканкамам 22.07.1992 рашэннем №237. На падставе Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.11.2002 нумар 1573, Загада Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 13.11.2002 нумар 139 перададзена з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць. УП “Полацкі Тэхпраект” з’яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам камунальнай уласнасці.

Асноўным відам дзейнасці з’яўляецца: дзейнасць у галіне архітэктуры, а менавіта распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі аб’ектаў жыллёвага будаўніцтва, аб’ектаў сацкультбыту, вытворчых, невытворчых, сельскагаспадарчых будынкаў і збудаванняў, інжынерных камунікацый. Для ажыццяўлення вытворчай дзейнасці прадпрыемства мае навучаных і атэставаных спецыялістаў, а таксама атэстаты адпаведнасці, спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) і сертыфікаты.