Механизированная колона №43 (лого)

АДКРЫТАЕ АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА "МЕХАНІЗАВАНАЯ КАЛОНА №43, Г.ВІЦЕБСК"

Дырэктар: Пінчукоў Радзіслаў Анатольевіч

Кантакты: г. Віцебск, вул. Заслонава 4-Я, д. 8а,
тэл.: 8 (0212) 51 73 98,
тэл./факс: 8 (0212) 51 73 94

Электронная пошта: mk-43@govitupravstroi.by

У адпаведнасці з загадам Міністэрства шляхоў зносін СССР ад 09.05.1951г. №Л-3957 была арганізавана Мехкалона №43 на станцыі В.Благавешчанка, дзе праводзіліся работы па будаўніцтве чыгуначнай лініі Фёдараўка-Кахоўка. З 1 лістапада 1959 года Мехкалона №43 перадыслакавалася ў г.Віцебск, дзе і знаходзіцца цяпер.

ААТ «Мехкалона №43, г.Віцебск» створана загадам Віцебскага абласнога камітэта па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі ад 31 снежня 1998г. №143-д шляхам пераўтварэння дзяржаўнага прадпрыемства ў адпаведнасці з заканадаўствам РБ. Таварыства з’яўляецца камерцыйнай арганізацыяй.

Асноўнымі відамі дзейнасці таварыства з’яўляюцца:

– земляныя работы;

– будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў;

– добраўпарадкаванне тэрыторый.

Таксама таварыства выконвае работы па зносе і разборцы будынкаў, будаўніцтва спартыўных збудаванняў. Ажыццяўляе дзейнасць аўтамабільнага і грузавога транспарта; устройванне дарожных пакрыццяў пешаходных зон з тратуарных пліт. Таксама арганізацыяй ажыццяўляецца ахоўная дзейнасць, выконваюцца функцыі генеральнага падрадчыка.

Таварыства мае ўласны парк аўтамабільнага транспарту, дарожна-будаўнічых машын і механізмаў, станочны парк, сродкі малога механізавання, высокакваліфікаваны кадравы склад.