КАМУНАЛЬНАЕ ЎНІТАРНАЕ БУДАЎНІЧНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "БРАСЛАЎСКАЯ ПЕРАСОЎНАЯ МЕХАНІЗАВАНАЯ КАЛОНА-42"

Дырэктар: Нямкаловіч Яўген Ануфрыевіч

 

Кантакты: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў, вул. Дзяржынскага, д.54,

тэл.: 8 (02153) 2 63 54,
тэл./факс: 8 (02153) 2 63 51

Электронная пошта: pmk42braslav@mailcom.by

 

Камунальнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства “Браслаўская перасоўная механізаваная калона-42”, скарочаная назва дзяржаўнае прадпрыемства “Браслаўская ПМК-42”. Прадпрыемства было створана на базе Браслаўскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі і зарэгістравана Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам ад 12 лістапада 1996 г. № 570.

Заснавальнікам Прадпрыемства з’яўляецца Віцебскі абласны выканаўчы камітэт. Абласным органам дзяржаўнага кіравання Прадпрыемствам з’яўляецца Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Прадпрыемства ўваходзіць у склад дзяржаўнага аб’яднання “Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам”, створанага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №228 ад 25.04.2018.

Прадметам дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца “Агульнае будаўніцтва будынкаў і збудаванняў”, а таксама вытворчасць прадукцыі: металавырабы, сталярныя вырабы, вырабы з дрэва, бетоны, растворы, здабыча пяску і жвіру. Таксама аказваюцца паслугі будаўнічай тэхнікі для вытворчасці земляных і мантажных работ, паслугі па грузаперавозцы. Ажыццяўляецца здача ў арэнду нерухомай маёмасці і будаўнічай тэхнікі.