ДЗЯРЖАЎНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА «ВІЦЕБСКІ ДБК»
Генеральны дырэктар: Петэрсан Юрый Аляксандравіч
Кантакты: г. Віцебск, пр. Маскоўскі, д.55,
тэл.: 8 (0212) 33 98 20,
тэл./факс: 8 (0212) 33 98 22
Перайсці на сайт: http://vitdsk.by/
Электронная пошта: vitdsk@vitdsk.by
Будаўнічае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Віцебскі ДБК” (скарочана – дзяржаўнае прадпрыемства “Віцебскі ДБК”) створана ў 1966 годзе.
Форма ўласнасці дзяржаўнага прадпрыемства “Віцебскі ДСК” – камунальная, прадпрыемства знаходзіцца ў падпарадкаванні камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Прадпрыемства ўваходзіць у склад дзяржаўнага аб’яднання “Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам”, створанага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №228 ад 25.04.2018.
Асноўны від дзейнасці – праектаванне і будаўніцтва жылых дамоў БПД мадэрнізаванай серыі 111-108, вытворчасць жалезабетонных вырабаў і канструкцый завода буйнапанэльнага домабудавання. Прадпрыемства з’яўляецца буйнейшай арганізацыяй у Віцебскай вобласці, якая будуе буйнапанэльныя дамы, а таксама мае ў сваёй структуры шэраг спецыялізаваных падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць праектаванне і розныя віды будаўніча-мантажных работ, што забяспечвае магчымасць будаваць аб’екты, не ўласцівыя асноўнаму профілю яго дзейнасці.
Дзяржаўнае прадпрыемства “Віцебскі ДБК” выконвае ўвесь комплекс агульнабудаўнічых, спецыяльных, апрацоўчых работ і работ па добраўпарадкаванні тэрыторый. Гэты пералік уключае: геадэзічныя, земляныя і палевыя работы, устройванне падмуркаў, мантаж зборных бетонных і жалезабетонных канструкцый, устройванне каменных канструкцый і маналітных жалезабетонных канструкцый, вытворчасць і мантаж металічных канструкцый, работы па устройванні даху, сістэм цеплаізаляцыі і фасадаў будынкаў, электрамантажныя і санітарна- тэхнічныя працы, устройванне ўнутраных сістэм газазабеспячэння, пракладку вонкавых інжынерных сетак, добраўпарадкаванне тэрыторый, пракладку магістральных цеплатрас.
Завод БПД дзяржаўнага прадпрыемства “Віцебскі ДБК”: набыта і ўсталявана абсталяванне кампаній Olmet Italy s.r.l. (Італія), Weiler Italia s.r.l. (Італія), MEP – Macchine Elettroniche Piegatrici SpA (Італія), “BFS” (Германія). Выконваецца выпуск шырокага асартыменту высакаякасных жалезабетонных вырабаў і канструкцый для мантажу жылых дамоў БПД серыі 111-108 і індывідуальнага домабудавання, а таксама пліткі тратуарнай, бардзюраў, таварнага бетону і раствора. Выканана замена абсталявання арматурнага цэха, лініі вытворчасці элементаў інжынерных сетак, лініі вытворчасці пліт перакрыццяў пустотнага насцілу, ліній па вытворчасці вонкавых і ўнутраных сценавых панэляў, ліній вытворчасці аб’ёмных элементаў, усталяваны новы раствора-бетонны вузел.
Адным з перспектыўных напрамкаў у праектаванні і будаўніцтве з’яўляецца развіццё малапавярховай забудовы тэрыторый у выглядзе аднакватэрных дамоў і «таунхаусаў». Унікальная канструктыўная схема, зручная планіроўка, хуткасць узвядзення, прастата апрацоўвання, магчымасць уладкавання панарамнага шклення, архітэктурная выразнасць жылых дамоў адкрываюць новыя магчымасці для малапавярховага будаўніцтва ў нашай рэспубліцы і за яе межамі.