
АДКРЫТАЕ АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА "БУДАЎНІЧЫ ТРЭСТ №9, Г. ВІЦЕБСК"
Генеральны дырэктар: Голубеў Андрэй Сяргеевіч
Кантакты: г. Віцебск, вул. Марка Шагала, д. 5-1, пам. 1,
тэл.: 8 (0212) 60 21 79,
тэл./факс: 8 (0212) 60 32 64
Перайсці на сайт: http://trest9.by
Электронная пошта: trest9@vitebsk.by
Віцебскі абласны будаўнічы трэст №9, скарочаная назва ААТ “Будаўнічы трэст №9, г. Віцебск” створаны загадам начальніка Галоўнага ўпраўлення будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР ад 1 чэрвеня 1957 г. №1.
31 снежня 1999 г. №253 шляхам пераўтварэння будаўніча-вытворчага аб’яднання арэндных прадпрыемстваў “Трэст №9” з далучэннем да яго арэндных прадпрыемстваў, што ўваходзілі ў яго склад, створана адкрытае акцыянернае таварыства “Будаўнічы трэст №9, г. Віцебск” (далей — таварыства) і рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 3 лютага 2000 г. №49 зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за №300029266.
Прадпрыемства ўваходзіць у склад дзяржаўнага аб’яднання “Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам”, створанага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №228 ад 25.04.2018.
У склад ААТ “Будаўнічы трэст №9, г. Віцебск” уваходзяць 5 (пяць) адасобленых структурных падраздзяленняў:
“Будаўнічае ўпраўленне №38” (СУ-38);
“Спецыялізаванае ўпраўленне №39” (СУ-39);
“Упраўленне механізацыі і спецыяльных работ №140” (УМіСР-140),
“Праектны інстытут «БелДПІ”
“Жыллёва-эксплуатацыйная кантора” (ЖЭК).
ААТ “Будаўнічы трэст нумар 9, г. Віцебск” ажыццяўляе поўны комплекс будаўнічых і іншых спецыяльных мантажных работ любой складанасці і прызначэння, пастаянна ўдасканальваючы ўжо існуючыя і асвойваючы новыя віды будаўнічых работ з ужываннем перспектыўных матэрыялаў з мэтай адпаведнасці сучасным тэхналогіям выканання будаўніча-мантажных работ, а таксама займаецца экспартам тавараў (піламатэрыялы і абрэзкі іглічных парод). Валодаючы моцным вытворчым патэнцыялам, таварыства здольна забяспечыць своечасовае выкананне будаўніча-мантажных работ у адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА.
У склад таварыства ўваходзіць праектнае структурнае падраздзяленне, для комплекснага вырашэння пастаўленых задач у будаўніцтве ад праектавання і да здачы аб’ектаў будаўніцтва “пад ключ”.
Для ажыццяўлення сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам таварыства мае ўсе неабходныя атэстаты адпаведнасці, ліцэнзіі і сертыфікаты.
Акцыянернае таварыства выконвае будаўнічыя і іншыя спецыяльныя мантажныя работы на аб’ектах вытворчага, жыллёвага і сацыяльна-культурнага прызначэння, у тым ліку ўключаных у дзяржаўныя інвестыцыйныя праграмы рознага ўзроўню.