КАМУНАЛЬНАЕ БУДАЎНІЧАЕ ЎНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "СВІТАНАК ПАСТАЎСКІ"
Дырэктар: Малец Альфрэд Іосіфавіч
Кантакты: Віцебская вобласць, г.Паставы, вул.Ленінская, д.151,
тэл.: 8 (02155) 2 52 48,
тэл./факс: 8 (02155) 2 52 64
Электронная пошта: rassvet@rassvetpostavy.by
Камунальнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “Світанак Пастаўскі” было створана ў 03.11.1958. Заснавальнікам Прадпрыемства з’яўляецца Віцебскі абласны выканаўчы камітэт. Абласным органам дзяржаўнага кіравання Прадпрыемствам з’яўляецца Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Прадпрыемства ўваходзіць у склад дзяржаўнага аб’яднання “Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам”, створанага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №228 ад 25.04.2018.
Прадметам дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца “Агульнае будаўніцтва будынкаў” (код 41200) першага-чацвёртага класаў складанасці, а таксама вытворчасць прадукцыі: металавырабы, сталярныя вырабы, вырабы з дрэва, бетоны, растворы, здабыча пяску і жвіру. Таксама аказваюцца паслугі па здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, аўтатранспарту і будаўнічай тэхнікі.